29 снежня адбыўся выніковы агульны сход Свята-Барыса-Глебскага брацтва

Адбыўся агульны сход Свята-Барыса-Глебскага брацтваАдбыўся агульны сход Свята-Барыса-Глебскага брацтва29 снежня адбыўся агульны сход Свята-Барыса-Глебскага брацтва пад старшынствам старшыні брацтва Калкоўскага А.С. у прысутнасці настаяцеля Каложскага прыходу протаіерэя Аляксандра Балоннікава - духаўніка брацтва. Братчыкі абмеркавалі вынікі сваёй працы за мінулы перыяд, выказалі свае пажаданні і заўвагі адносна будучай дзейнасці. Адбыліся выбары новага старшыні брацтва і Савета брацтва. Па прапанове старшыні Калкоўскага А.С., які займаў гэту пасаду 9 гадоў, новым старшынём быў абраны Фядытнік М.П.