"Беларуская кніжная палічка" арганізавана ў царкоўна-прыхадскім комплексе

Беларуская кніжная палічкаБеларуская кніжная палічкаПрацягваючы сумесную ініцыятыву праваслаўнага брацтва Трох віленскіх пакутнікаў і Гродзенскай епархі, якія стварылі ў  царкоўнай краме епархіі аддзел рэлігійнай літаратуры на беларускай мове, Свята-Барыса-Глебскае брацтва таксама арганізавала "Беларускую кніжную палічку". Набыць Свяшчэннае Евангелле, праваслаўны малітваслоў, жыцці беларускіх святых, праваслаўныя календары на 2014 год ці іншую літаратуру на роднай мове магчыма ў прыхадскім доме. Таксама на палічцы прадстаўлены і дыскі з богаслужэбнымі песнапеннямі.

Поўны спіс літаратуры і дыскаў глядзіце ў раздзеле "Беларуская палічка"


Расклад богаслужэнняў

Увайсці

Аўтарызацыя

Імя карыстальніка *
Пароль *
Запомніць мяне

Падпіска на вершы Л.Геніюш

Каложа 360°

Навіны Гродзенскай епархіі

Уваход

Д/ф "Каложа" (2007 г.)