Насельнікі дома-інтерната ў в.Пышкі наведалі адкрыццё фестывалю «Каложскі дабравест»

19 лютага 2014 г. адбылося урачыстае адкрыццё фестывалю «Каложскі дабравест».

З ініцыятывы і пры ўдзеле братчыкаў Свята-Барыса-Глебскага брацтва цырымонію адкрыцця фестывалю наведалі падапечныя дома-інтэрната для састарэлых і інвалідаў у в.Пышкі.

Святочную цырымонію адкрыцця фестывалю «Каложскі дабравест» распачаў хор духавенства Гродзенскай епархіі, які выканаў гімн «Магутны Божа».

З прывітальным словам да ўдзельнікаў і гасцей фестывалю звярнуўся архіепіскап Гродзенскі і Ваўкавыскі Арцемій, які назваў фестываль духоўнай вясной. «Песнапенні - гэта малітва,  а малітва - гэта зварот да Бога, гэта тое, што ў чалавека ў сэрцы, у душы. Гэта самае патаемнае, што немагчыма патлумачыць простаю чалавечаю моваю, але гэта можна апець у малітве, калі душа крычыць, душа звяртаецца да Бога, душа спявае Госпаду», - адзначыў Уладыка.

Падрабязней на сайце епархіі //orthos.org