Наведванне дому-інтэрнату састарэлых і інвалідаў

Апошнія дні Ражджэственскага посту прысвечаныя ўспаміну продкаў Спасіцеля па плоці і ўсіх старазапаветных праведнікаў, што чакалі Ягонага прышэсця – Нядзеля святых праайцоў і Нядзеля святых айцоў. Дзеля таго, каб падрыхтаваць вернікаў для дастойнай сустрэчы светлага Хрыстова Нараджэння, 3 студзеня 2012 года дзяржаўную установу сацыяльнага абслугоўвання «Гродзенскі гарадскі дом-інтэрнат для састарэлых і інвалідаў» у в. Пышкі

наведалі настаяцель Свята-Барыса-Глебскай (Каложскай) царквы свяшчэннік Уладзімір Барысевіч з братчыкамі дадзенага прыходу і клірык Свята-Іаанна-Прадцечанскай царквы свяшчэннік Мікалай Гайдук. Насельнікі дома-інтэрната змаглі ўзяць удзел у Таінствах Споведзі і Прычасця Святых Хрыстовых Тайн.

{crossposting on}


Расклад богаслужэнняў

Увайсці

Аўтарызацыя

Імя карыстальніка *
Пароль *
Запомніць мяне

Падпіска на вершы Л.Геніюш

Каложа 360°

Навіны Гродзенскай епархіі

Уваход

Д/ф "Каложа" (2007 г.)