Новы нумар «Стрэчання»

Выйшаў новы нумар дзіцячага лістка «Стрэчанне», прысвечаны Нараджэнню Хрыстоваму.

У ім Вы знойздеце гісторыю Нараджэння Госпада нашага Іісуса Хрыста, даведаецеся, хто такі Раман Міласпевец, убачыце дары, якія прынеслі да ясляў Богадзіцяці  мудрацы з Усходу і якія дасёння захоўваюцца ў манастыры на гары Афон. У канцы нумара Вас чакаюць крыжаванка і практыкаванне ў выяўленні сваіх дабрадзейнасцяў і душэўных непаладак.