Нядзеля Крыжапаклонная

У імя Айца і Сына і Святога Духа!

Пакланенне КрыжуПакланенне КрыжуУ сярэдзіне Посту  Царква ставіць нас  перад Крыжам Хрыстовым.

Крыж  кажа нам пра бязмерную, дзівосную любоў Бога. Яго Крыж – гэта Яго любоў, гатовая ўсім ахвяраваць дзеля нас.

Пакланяючыся Крыжу Гасподняму, мы з новай сілай можам зразумець, што азначае служэнне Госпада нашага  Іісуса Хрыста.

Хрыстос сышоў з нябёсаў, стаўшы  адным з нас, і паказаў нам Сваю збавіцельную любоў. Любоў такую ўсеабдымную, такую дасканалую, што Хрыстос можа забыцца пра Сябе наогул, забыцца бязмежна; забыць пра Сябе да такой ступені і атаясамліваць Сябе з намі так, што Ён згаджаецца ў Сваім чалавецтве, страціць пачуццё Свайго адзінства з Богам – з Крыніцай вечнага жыцця, больш за тое – з вечным жыццём у Сабе Самім, і далучыцца да нашай смяротнасці.

Падрабязней...

Свяціцель Грыгорый Палама

У імя Айца і Сына і Святога Духа!

Грыгорый ПаламаГрыгорый ПаламаАдзначыўшы ў першую Нядзелю Вялікага посту свята Перамогі Праваслаўя над усімі ерасямі, што страсалі Царкву Хрыстову ў першыя стагоддзі яе існавання, сёння Праваслаўная Царква святкуе перамогу праваслаўнага падзвіжніцтва над усімі супрацьлеглымі яму вучэннямі. Невыпадкова Святая Царква другую Нядзелю Вялікага посту называе Нядзеляй «святланосных постаў». Царква моліць Госпада аб азарэнні і прасвятленні благадаццю Божай усіх тых, хто моліцца, трымае пост і прыносіць пакаянне ў сваіх грахах. Вызначыўшы ў папярэднюю Нядзелю абожанне як мэту духоўнай працы хрысціяніна, цяпер Святая Царква гаворыць пра яго вынікі, гаворыць пра перамяненне чалавека. У богаслужэнні сённяшняга дня побач са скрухай аб грахоўным стане чалавека прысутнічае ўхваленне посту як шляху да такога ўнутранага азарэння і прасвятлення.

Падрабязней...

Перамога Праваслаўя

У імя Айца і Сына і Святога Духа!

Першая Нядзеля Вялікага посту называецца Нядзеляй Праваслаўя, або Нядзеляй Перамогі Праваслаўя над усімі ерасямі і, у прыватнасці, над іканаборствам. Іканаборцы, адмаўляючы іконы і святыя выявы, падрывалі асноўны хрысціянскі дагмат аб уцялесненні, сэнс якога ў тым, што Сын Божы стаў сапраўдным чалавекам, а гэта значыць, што мы атрымалі магчымасць яго апісваць і выяўляць.

Падрабязней...

Кіраўнік місіянерска-катэхізічнага аддзела Гродзенскай епархіі выступіў на абласным бацькоўскім сходзе

26 лютага па запрашэнні Упраўлення адукацыі Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэту кіраўнік місіянерска-катэхізічнага аддзела Гродзенскай епархіі протаіерэй Георгій Рой выступіў на абласным бацькоўскім сходзе. Галоўнай мэтай форума было абмеркаванне тэмы "Праблемы выхавання: адказ сям'і і грамадзтва на выклік часу". Бацькоўскі сход праходзіў у фармаце відэаканферэнцыі і сабраў 800 чалавек з усіх рэгіёнаў Гродзенскай вобласці.

Падрабязней...

Успамін пра Адамава выгнанне

У імя Айца і Сына і Святога Духа!

Сёння, у апошнюю  нядзелю перад Вялікім постам Святая Царква ўзгадвае тую трагічную падзею, якая здарылася на самым пачатку чалавечай гісторыі. Яна ўсім нам добра вядома як выгнанне нашых прабайцькоў – Адама і Евы – з рая. Невыпадкова, браты і сёстры, Святая Царква нагадвае нам сёння пра гэта здарэнне.

Падрабязней...

Казань протаіерэя Георгія Роя ў свята Стрэчання Гасподняга 15 лютага 2015 года

Пропаведзь на Стрэчанне Гасподне

У імя Айца і Сына і Святога Духа!

Свята Стрэчання Госпада  нашага Іісуса Хрыста адзначаецца Царквой услед за светлымі днямі Нараджэння Хрыстова і Святога Богаяўлення, калі хрысціяне рыхтуюцца да подзвігаў посту, малітвы, сардэчнай скрушанасці. У богаслужэнні гэтага дня ёсць месца і радасці, і смутку, душэўнаму захапленню і  ціхаму замілаванню, якое  мяжуе з журбою.

Падрабязней...

Расклад богаслужэнняў

Увайсці

Аўтарызацыя

Імя карыстальніка *
Пароль *
Запомніць мяне

Падпіска на вершы Л.Геніюш

Каложа 360°

Навіны Гродзенскай епархіі

Уваход

Пахвала Каложская

Д/ф "Каложа" (2007 г.)