Уваскрашэнне сына наінскай удавы

У імя Айца і Сына і Святога Духа!

Аб гэтай падзеі апавядае толькі адзін евангеліст Лука.

З Капернаума Гасподзь пайшоў у горад Наінаў, які знаходзіўся каля паўднёвай мяжы Галілеі. Збавіцеля суправаджалі вучні Яго і мноства людзей. У старажытнасці вакол горада часта ўзводзілі суцэльныя сцены дзеля абароны ад ворагаў так, што ўваходзіць і выходзіць можна было толькі праз адны вароты. І вось у такіх гарадскіх варотах Госпаду сустрэлася пахавальнае шэсце: з горада выносілі памерлага юнака, адзінага сына ўдавы. Звычайна грабніцы ў яўрэяў знаходзіліся за гарадамі сярод ўцёсаў і скалаў. Нябожчыкі ў старажытнай Палестыне хаваліся не ў трунах, а апускаліся прама ў нішу, зробленую ва ўцёсе ці скале, і насілкі, на якіх знаходзіўся спачылы, відавочна, служылі толькі для перанясення цела да месца пахавання. Гасподзь дакрануўся да гэтых пахавальных насілкаў для таго, каб прымусіць жалобную працэсію спыніцца.

Казань іерэя Ігара Данільчыка ў нядзелю 12 кастрычніка 2014 года

ШЛЯХ У ЦАРСТВА НЯБЕСНАЕ

У імя Айца і Сына і Святога Духа!

Сёння Хрыстос гаврыць нам у Евангеллі пра любоў да ворагаў – пра тое, што з'яўляецца галоўнай і адзінай прыметай таго, што мы – Хрыстовы, што мы не дарэмна носім на сваёй шыі крыжык, што мы ведаем таямніцу Крыжа Хрыстова.

Калі вялікая княгіня прападобнамучаніца Елізавета была скінутая раз’юшанымі катамі ў алапаеўскую шахту, яна паўтарыла словы малітвы Самога Збавіцеля, калі Ён быў на Крыжы: «Божа, даруй ім, бо не ведаюць, што робяць».

Казань іерэя Ігара Данільчыка ў нядзелю 5 кастрычніка 2014 года

Цудоўны ўлоў рыбы.

У імя Айца і Сына і Святога Духа!

Цудоўны ўлоў рыбы. Сярэднявечная мініяцюраЦудоўны ўлоў рыбы. Сярэднявечная мініяцюраСённяшняе евангельскае апавяданне аб улове рыб і пра той жах, які адчуў і перажыў апостал Пётр, калі даведаўся, Хто знаходзіцца побач з ім у яго лодцы.

Убачыўшы гэты цуд, Пётр зразумеў, што перад ім Сын Божы, а таму прыпаў да Яго ног і сказаў: «Адыдзі  ад  мяне, Госпадзі, бо я чалавек грэшны» (Лк. 5:8).

Казань іерэя Ігара Данільчыка ў нядзелю 28 верасня 2014 года

Пропаведзь у нядзелю пасля Уздзвіжання

У імя Айца і Сына і Святога Духа!

Сёння, у  Нядзелю пасля свята  Уздзвіжання  Пачэснага і Жыватворнага Крыжа, згодна з богаслужбовым Уставам Праваслаўнай Царквы, падчас літургіі павінна быць прачытана Евангелле пра самаахвярнае нясенне свайго ўласнага жыццёвага крыжа, якое патрабуецца ад кожнага чалавека, што імкнецца ісці за Хрыстом.

Гасподзь нікога гвалтам не прымушае ісці за Сабой, але кож-наму пакідае свабоду ўласнага выбару – ісці ці не ісці ўслед за Ім.

Уздзвіжанне Крыжа Гасподняга

У імя Айца і Сына і Святога Духа!

Узвіжанне Пачэснага і Жыватворнага Крыжа ГасподнягаУзвіжанне Пачэснага і Жыватворнага Крыжа ГасподнягаСвята Уздзвіжання Крыжа Господняга вельмі старажытнае. Нам вядома, што яно святкавалася ўжо ў пятым стагоддзі, а ўсталявана з нагоды вялікай радасці – здабыцця Крыжа, на якім быў раcпяты Гасподзь наш Іісус Хрыстос.

Расклад богаслужэнняў

Падаць запіску

Дапамагчы храму

Увайсці

Аўтарызацыя

Імя карыстальніка *
Пароль *
Запомніць мяне

Падпіска на вершы Л.Геніюш

Каложа 360°

Навіны Гродзенскай епархіі

Уваход

Пахвала Каложская

Д/ф "Каложа" (2007 г.)