Вы тут:Галоўная
Пералік кніг і дыскаў на беларускай мове, якія можна набыць у Свята-Барыса-Глебскім Каложскім прыходзе:
Даведкі па тэлефоне +375 29 885 48 48 (Мікалай)
Свяшчэннае Евангелле
Чатырохевангелле надрукавана ў форме, прызначанай для выкарыстання пры богаслужэннях: тэкст падзелены на зачалы. У дадатковым раздзеле прыведзены ўказанні Евангельскіх чытанняў на працягу года і пры пэўных нагодах. Пераклад на беларускую мову Біблейскай камісіі Беларускай Праваслаўнай Царквы.
Мінск, Свята-Петра-Паўлаўскі сабор, 2007. 304 стар.
Святое Евангелле паводле Марка
Святое Евангелле паводле Марка
Кніга другая серыі «Новы Запавет Госпада нашага Іісуса Хрыста». На грэчаскай, ц/славянскай, рускай і беларускай мовах.
Мінск, Выдавецтва Беларускага Экзархата, 1999 г. 156 стар.
Святое Евангелле паводле Лукі
Кніга трэцяя серыі «Новы Запавет Госпада нашага Іісуса Хрыста». На грэчаскай, ц/славянскай, рускай і беларускай мовах.
Мінск, Свята-Петра-Паўлаўскі сабор, 2003 г. 264 стар.
Святое Евангелле паводле Іаана
Святое Евангелле паводле Іаана
Кніга чацвёртая серыі «Новы Запавет Госпада нашага Іісуса Хрыста». На грэчаскай, ц/славянскай, рускай і беларускай мовах.
Мінск, Свята-Петра-Паўлаўскі сабор, 2005 г. 204 стар.
Праваслаўны малітваслоў
Зборнік малітваў на беларускай мове ў перакладзе кандыдата багаслоўя протаіерэя Сергія Гардуна.
Змест:
- Малітвы ранішнія
- Малітвы вячэрнія
- Пасхальныя гадзіны
- Пасхальны канон
- Канон пакаянны да Госпада
- Канон малебны да Багародзіцы
- Канон Ангелу ахоўніку
- Паследаванне да Святога Прычашчэння
- Малітвы падзякі пасля Святога Прычашчэння
- Малітвы розныя.
Выд. 2-е. Мінск, Свята-Петра-Паўлаўскі сабор, 2012 г. 144 стар.
Святыя зямлі Беларускай. Жыццеапісанні.
Святыя зямлі Беларускай. Жыццеапісанні.
Зборнік жыццеапісанняў беларускіх святых.
Мінск, Свята-Петра-Паўлаўскі сабор, 2012. 184 стар.
“Пропаведзі”, Епіскап Арцемій (Кішчанка)
“Пропаведзі”, Епіскап Арцемій (Кішчанка)
Зборнік пропаведзяў епіскапа Гродзенскага і Ваўкавыскага Арцемія.
Выданне Мінскай Духоўнай Акадэміі. Жыровічы, 2012 г. 382 стар.
400 гадоў у Праваслаўі
Юбілейнае выданне, прысвечанае 400-годдзю Свята-Петра-Паўлаўскага сабора ў Мінску. На беларускай і рускай мовах.
Мінск, Свята-Петра-Паўлаўскі сабор, 2012. 224 стар.
Свята-Петра-Паўлаўскі сабор
Поўнаколерны буклет-альбом "Свята-Петра-Паўлаўскі сабор"
Поўнаколерны буклет-альбом на беларускай і англійскай мовах.
Мінск, Свята-Петра-Паўлаўскі сабор, 2012 г. 48 стар.
Параскева: крыж у пустыні. Ліляна Хаб’янавіч Джуравіч
Параскева: крыж у пустыні. Ліляна Хаб’янавіч Джуравіч
Раман сербскай пісьменніцы прысвечаны адной з самых шанаваных у Сербіі святых — прападобнай Параскеве-Петкане.
Пераклад на беларускую мову Івана Чароты. Мінск, Свята-Петра-Паўлаўскі сабор, 2012. 168 стар.
Верныя веры бацькоў
Зборнік матэрыялаў царкоўна-навуковай канферэнцыі, прысвечанай 400-годдзю спачыну святой праведнай Сафіі Слуцкай і 400-годдзю заснавання Свята-Петра-Паўлаўскага сабора ў Мінску.
Мінск, Свята-Петра-Паўлаўскі сабор, 2012. 264 стар.
Бажэственная літургія
Бажэственная літургія. Тэкст літургіі на беларускай мове
Тэкст літургіі на беларускай мове ў перакладзе кандыдата багаслоўя протаіерэя Сергія Гардуна. Выд. 3-е.
Мінск, Свята-Петра-Паўлаўскі сабор, 2011 г. 28 стар.
Малебен за беларускі народ з акафістам Віленскім мучанікаў
Малебен за беларускі народ з акафістам Віленскім мучанікаў
Змест: «Малебен за беларускі народ», «Акафіст святым мучанікам Віленскім Антонію, Іаану і Яўстафію», «Жыціе святых мучанікаў Віленскіх Антонія, Іаана і Яўстафія».
Мінск, Свята-Петра-Паўлаўскі сабор, 2009 г. 32 стар.
Часопіс “Праваслаўе”
Штогадовы часопіс на беларускай мове. Асноўныя рубрыкі: “Багаслоўе”, “Рэлігійная думка”, “Царкоўная гісторыя”, “Пропаведзь”, “Даследаванні і меркаванні”, “Пісьменства і кніжнасць”, “Царкоўнае мастацтва”, “Постаці”, “Приходскае жыццё”, “Повязь часу”, “Пераклады”, “Мастацкае слова”. У наяўнасці нумары: 4 (1996), 9 (2000), 10(2001), 14-15 (2007), 16 (2010), 17 (2011), 18 (2012).
Дыск “Пачуй, Божа, малітву маю!” у серыі “Праваслаўнае богаслужэнне”
Дыск “Пачуй, Божа, малітву маю!” у серыі “Праваслаўнае богаслужэнне”
Выпушчана Інфармацыйным агенцтвам Беларускай Праваслаўнай Царквы сумесна з Брацтвам у гонар Віленскіх мучанікаў.
Мінск, 2007 г.
Змест:
- Уступнае слова протаіерэя Сергія Гардуна пра пераклады богаслужэбных тэкстаў на беларускую мову;
- Бажэственная Літургія (запіс богаслужэння з удзелам маладзёжнага хору Свята-Петра-Паўлаўскага сабора г. Мінска);
- Малебен (запіс богаслужэння з удзелам маладзёжнага хору Свята-Петра-Паўлаўскага сабора г. Мінска);
- Паніхіда (запіс богаслужэння з удзелам маладзёжнага хору Свята-Петра-Паўлаўскага сабора г. Мінска);
- Малітвы ранішнія (чытае протаіерэй Сергій Гардун);
- Малітвы вячэрнія (чытае протаіерэй Сергій Гардун);
- Песнапенні Багагласніка (выконвае Брацкі хор Свята-Петра-Паўлаўскага сабора г.Мінска).
Дыск “Шчырае маленне наша”
Дыск “Шчырае маленне наша” Дыск “Шчырае маленне наша”
Песнапенні ў выкананні хору Брацтва ў гонар Віленскіх мучанікаў на беларускай і царкоўнаславянскай мовах. Мінск, 2012.
Дыск “Душа моя”
Народныя спевы рэлігійнай тэматыкі ў выкананні ўзорнага фальклорнага ансамбля “Калыханка”.