Архіепіскап Арцемій правёў працоўную нараду па выніках этапа рамонтных работ Каложскай царквы

9 лістапада 2017 года архіепіскап Гродзенскі і Ваўкавысскі Арцемій наведаў Каложскі прыход, дзе правёў працоўную нараду па выніках наступнага этапу рамонтных работ найстаражытнага храма епархіі.

Сродкі на дадзены праект вылучаныя фондам Прэзідэнта  Рэспублікі Беларусь па падтрымцы культуры і мастацтва. На падставе распараджэння Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 4 ліпеня 2017 г. N109 праектная дакументацыя разпрацавана УП «Інстытут Гроднаграмадзянпраект», выконвае работы ААТ «Гроднажылбуд.

Дадзены праект можа быць прызнаны першым за апошнія сто гадоў гісторыі Каложскага храма па-сапраўднаму ўнікальным рашэннем пытання захавання помніка сусветнага значэння, што стала магчымым дзякуючы намаганням настаяцеля Каложскага прыхода протаіерэя Аляксандра Балоннікава і добрым узаемаадносінам кіраўніцтва Гродзенскай епархіі і вобласці. Ажыццяўленне рамонтных работ знаходзіцца пад пастаяннай увагай старшыні Гродзенскага аблвыканкама.

Перад пачаткам рамонта была праведзена карпатлівая навукова-даследніцкая праца. Па замове прыходскай грамады спецыялістамі Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта былі праведзены абследаванні драўляных і каменных канструкцый храма. Навукоўцамі Наваполацкага ўніверсітэта праведзены  геарадарныя і геадэзічныя даследаванні грунтоў Каложскага плато.

На падставе вынікаў праведзеных даследаванняў настаяцелем протаіерэем Аляксандрам Балоннікавым на базе Каложскай царквы былі арганізаваны міжнародныя навукова-практычныя канферэнцыі, у якіх прынялі ўдзел архітэктары і рэстаўратары вядучых універсітэтаў Беларусі, Польшчы, Літвы, Расіі, Украіны. Усё гэта дало падставу для прыняцця рашэння аб правядзенні прац у фармаце «Капітальны рамонт памятніка культурнай спадчыны катэгорыі «0» Барыса-Глебская (Каложская) царква г. Гродна».

Пасля ўзгаднення праета ў Міністэрстве культуры і Дзяржэкспертызе пачалося асцярожнае дакрананне працоўных інструментаў да старажытнай святыні. Літаральна па міліметрах сучаснымі дамкратамі слупы каркаса, якія праселі, паднімаліся на неабходную вышыню. Пасля гэтага ўся драўляная канструкцыя паўднёвай і заходняй сцен была вернута ў першапачатковы стан.

У цяперашні час працаўнікі ўмацоўваюць кроквенную сістэму, мяняюць гнілыя кроквы, бэлькі, слупы. Паралельна, у цэхах «Гроднажылбуда» вырабляюць дзвярныя праёмы, вокны, падрыхтоўваецца драўніна для абліцоўкі.

Усцешна адзначыць, што работы выконваюць веруючыя людзі. Многія з іх штодзённа пачынаюць свой працоўны дзень у храме з малітвы, падыходзячы да ікон і пытаючы дабраславення святароў.

//orthos.org

Дыякан Дзімітры ПАЎЛЮКЕВІЧ


Расклад богаслужэнняў

Увайсці

Аўтарызацыя

Імя карыстальніка *
Пароль *
Запомніць мяне

Падпіска на вершы Л.Геніюш

Каложа 360°

Навіны Гродзенскай епархіі

 

Уваход

Д/ф "Каложа" (2007 г.)