Велікоднае свята ў Каложскім прыходзе

У свята Антыпасхі, 23 красавіка, для прыхаджан і гасцей храма навучэнцы нядзельнай школы разам з настаўнікамі падрыхтавалі спектакль “Чырвонае яечка”. Сюжэт распавядае пра падзеі Уваскрасення Хрыстовага, калі Марыя Магдаліна прыйшла да імператара Ціберыя і прынесла яйка са словамі: “Хрыстос уваскрэс!”. У падцверджанне гэтага яйка стала чырвоным. Адсюль, уласна, і велікодная  традыцыя фарбавання яек менавіта ў чырвоны колер.

Святкаванне працягнулася ў трапезнай залі прыхадскога комплексу, дзе дзяцей чакаў салодкі стол. Навучэнцы нядзельнай школы яшчэ раз парадавалі прысутных сваімі выступамі: хтосьці чытаў вершы, хтосьці спяваў і граў на розных музычных інструментах.

Пасля святочнай трапезы дзецям прадставілася магчымасць пабіць ў званы.


Расклад богаслужэнняў

Увайсці

Аўтарызацыя

Імя карыстальніка *
Пароль *
Запомніць мяне

Падпіска на вершы Л.Геніюш

Каложа 360°

Навіны Гродзенскай епархіі

 

Уваход

Д/ф "Каложа" (2007 г.)