У Каложскім прыходзе прайшло паседжанне метадычнага аб'яднання настаўнікаў нядзельных школ Гродзенскай епархіі

11 лістапада 2017 года на базе нядзельнай школы Свята-Барыса-Глебскага прыхода г.Гродна прайшло паседжанне метадычнага аб'яднання настаўнікаў нядзельных школ Гродзенскай епархіі на тэму «Навамучанікі, вызнаўцы Беларускай Праваслаўнай Царквы». Мэта гэтага занятку: паказаць розныя формы працы з вучнямі нядзельных школ.

На пачатку настаяцель прыхода протаіерэй Аляксандр Балоннікаў апавёў пра гісторыю храма і жыццё грамады. Іерэй Ігар Данільчык правёў змястоўную экскурсію па царкоўна-прыходскім комплексе  - паказаў гасцям класы нядзельнай школы, дамовы храм Каложскай іконы Божае Маці, памяшканне хрысцільні з купеллю і прыходскую бібліятэку імя Ларысы Геніюш.

Настаўніца Людміла Мікалаеўна Васільева правяла адкрыты урок. Навучэнцы падрыхтавалі цікавыя паведамленні пра святароў і міранаў, якія пацярпелі ў гадзіну ганенняў за веру Хрыстовую.

Адказны за працу нядзельных школ Гродзенскай епархіі протаіерэй Міхаіл Велісейчык апавёў пра чыннікі, якія прывялі да кастрычніцкага перавароту, і становішча Царквы ў Расійскай імперыі да 1917 года.

Прысутныя на паседжанні настаўнікі абмеркавалі праблемы ў пабудове вучэбнага працэсу, унеслі прапановы па развіцці і паляпшэнні  выкладчыцкай работы ў нядзельных школах.


Расклад богаслужэнняў

Увайсці

Аўтарызацыя

Імя карыстальніка *
Пароль *
Запомніць мяне

Падпіска на вершы Л.Геніюш

Каложа 360°

Навіны Гродзенскай епархіі

 

Уваход

Д/ф "Каложа" (2007 г.)