У нядзельнай школе адбыўся чарговы выпуск

Выпуск-2018Выпуск-201820 мая 2018 года ў дзень Жыровіцкай іконы Божае Маці пасля ранняй літургіі ў дамовай царкве прыходскага комплексу Свята-Барыса-Глебскага Каложскага прыхода адбылося віншаванне вучняў нядзельнай школы у сувязі з заканчэннем імі курсу навучання. Настаяцель протаіярэй Аляксандр Балоннікаў прывітаў выпускнікоў, пажадаў ім, каб адукацыя, якую яны атрымлівалі ў гэтых сценах, не была толькі этапам у іх жыцці, а зрабилася крыніцай сапраўдных хрысціянскіх спраў. Таксама айцец Аляксандр падкрэсліў тыя абставіны, што некаторыя з вучняў палюбілі богаслужэнне і стараліся прымаць у іх актыўны ўдзел.

Выпускнікі нядзельнай школы атрымалі пасведчанні аб заканчэнні і невялікія падарункі, а ў сваю чаргу выканалі для прыхаджанаў песню аб школе.


Расклад богаслужэнняў

Увайсці

Аўтарызацыя

Імя карыстальніка *
Пароль *
Запомніць мяне

Падпіска на вершы Л.Геніюш

Каложа 360°

Навіны Гродзенскай епархіі

 

Уваход

Д/ф "Каложа" (2007 г.)