У Свята-Барыса-Глебскай Каложскай царкве таінства Вянчання адпраўляецца:
- Пасля суразмовы са свяшчэннаслужыцелем асоб, якія бяруць шлюб. На суразмову прыходзяць загадзя да даты Вянчання. Запіс на таінства Вянчання праводзіцца падчас суразмовы.
- Загадзя, за 1-2 тыдні, асобы, якія бяруць шлюб, павінны прыступіць да таінстваў Споведзі і Прычасця.
- Таксама павінны ведаць на памяць малітвы «Сімвал веры» і «Ойча наш», мець на сабе нацельны крыжык.
У выпадку змешанага шлюбу, тыя, хто бярэцца шлюбам, мусяць прад'явіць пісьменнае абавязацельства аб хрышчэнні і выхаванні дзяцей, народжаных у гэтым шлюбе, у Праваслаўі.
Суразмова па пытаннях Вянчання праходзіць:
- Субота – 19.00
- Нядзеля – 18.00