Перад таінствам Хрышчэння ў Свята-Барыса-Глебскай (Каложскай) царкве адбываюцца суразмовы, якія праходзяць па наступным раскладзе:
- 1-я суразмова – пятніца 18.00
- 2-я суразмова (экзамен) - серада 18.00
Хроснымі бацькамі дазваляецца быць пры выкананні наступных умоў:
- Асоба мусіць быць праваслаўным вернікам і дасягнуць 16-гадовага ўзросту.
- Муж і жонка (жаніх і нявеста) не могуць быць хроснымі ў аднаго дзіцяці.
- Не могуць быць хроснымі бацькамі асобы, якія жывуць у блудзе (так званым «грамадзянскім шлюбе»).
Хрышчэнне адбываецца:
- Хрышчэнне немаўлят - субота 15.00
- Хрышчэнне дарослых - субота 16.00