У Гродна вярнулася гістарычная копія страчанай Каложскай іконы. Яе прывезлі з Германіі

Доўгі час лічылася, што копій знакавай для Каложы іконы, напісаных да знікнення цудатворнага абраза, не захавалася. Але ў канцы 2018 года на антыкварным аўкцыёне ў Германіі з’явілася аб’ява аб продажы, як запэўніваў ўладальнік, лота – унікальнай Каложскай іконы Божай Маці, піша grodnonews.by.

Падрабязней...

Рэпартаж аб здабыцці гістарычнага спісу Каложскай іконы Божае Маці

Прадстаўнікам СМІ: 12 сакавіка адбудзецца брыфінг аб здабыцці гістарычнага спісу (дакладнай копіі) Каложскай іконы Божае Маці

Увазе прадстаўнікоў СМІ

Брыфінг аб здабыцці гістарычнага спісу (дакладнай копіі) Каложскай іконы Божае Маці адбудзецца ў аўторак 12 сакавіка 2019 г. аб 11:00 у Свята-Барыса-Глебскім Каложскім храме.

У Каложу дастаўлены абраз святой праведнай Анны

Сустрэча абраза святой праведнай АнныСустрэча абраза святой праведнай Анны25 ліпеня 2015 года ў Каложскі Свята-Барыса-Глебскі храм са Святой Гары Афон прыбыў спіс цудатворнага абраза святой праведнай Анны, маці Прасвятой Багародзіцы. На сустрэчу вобразу святой выйшлі святары і прыхаджане. Абраз урачыста пранеслі ў царкву і ўсклалі на цэнтральным аналоі.

Настаяцель протаіярэй Аляксандр Балоннікаў павіншаваў прыход са святам - са з'яўленнем ў Каложскай царкве яшчэ адной святыні. Ён адзначыў, что сённяшні дзень і гэтыя падзеі - усё гэта робіцца Госпадам, але праз высілкі, руплівасць і старанне людзей. Настаяцель прывітаў і падзякаваў гасцям, чыімі намаганнямі абраз быў дастаўлены ў Каложскі храм. Пасля віншавальнай прамовы пачалося нядзельнае вячэрняе богаслужэнне, пасля якога быў адслужаны малебен праведнай Анне.

Падрабязней...

Спіс цудатворнага абраза святой праведнай Анны, маці Прасвятой Багародзіцы, прыбывае з Афону ў старажытны Каложскі храм

Спіс цудатворнага абраза праведнай АнныСпіс цудатворнага абраза праведнай АнныУ суботу 25-га ліпеня ў старажытны Каложски Свята-Барыса-Глебскі храм будзе дастаўлены абраз святой праведнай Анны, маці Прасвятой Багародзіцы - спіс з цудатворнай афонскай іконы. Дакладную копію святыні пісаў на працягу амаль двух гадоў іканапісец іерасхіманах Гаўрыіл - насельнік скіта Святой Гары. Ікона асвечана ў скіце святой праведнай Анны ля мошчаў і цудатворнага абраза святой.

Падрабязней...

Крыж Еўфрасінні Полацкай

Копія Крыжа Еўфрасінні ПолацкайКопія Крыжа Еўфрасінні ПолацкайНа думку многіх экспертаў, крыж Еўфрасінні Полацкай, як і праславуты Бурштынавы пакой, уваходзіць у дзясятку найкаштоўнейшых прапаўшых вырабаў мастацтва, на якія палююць найвядомейшыя калекцыянеры. Гісторыя гэтага крыжа драматычная, поўная загадак і няяснасцяў. І да сёння невядомае ягонае месцазнаходжанне. Але знакамітая рэліквія для праваслаўных не проста мастацкая рэдкасць – яна бясцэнная, бо з’яўляецца адной з самых вядомых святынь Беларусі.

Падрабязней...

Праведны Іаан Кармянскі

Фотаздымак протаіерэя Іаана Гашкевіча (Кармянскага)Фотаздымак протаіерэя Іаана Гашкевіча (Кармянскага)Праваслаўнае шанаванне святых угоднікаў Божых выцякае з упэўненасці, што ўсе мы, жывыя і мёртвыя, складаем адзіную Божую сям’ю. Царква – гэта вялікае грамадства, якое ахоплівае бачны і нябачны свет, і пабудаванае на прынцыпе любові, у якой кожны мусіць клапаціцца не толькі пра сябе, але і пра дабро і збаўленне іншых людзей. Святыя – гэта людзі, якія пры сваім жыцці больш за іншых праяўляюць любоў да блізкага.

Падрабязней...

Расклад богаслужэнняў

Увайсці

Аўтарызацыя

Імя карыстальніка *
Пароль *
Запомніць мяне

Падпіска на вершы Л.Геніюш

Каложа 360°

Навіны Гродзенскай епархіі

 

Уваход

Д/ф "Каложа" (2007 г.)