7 красавіка - дзень спачыну беларускай паэткі Ларысы Антонаўны Геніюш

Сёння, 7 красавіка, вялікае хрысціянскае свята - Благавешчанне Найсвяцейшай Багародзіцы.

У гэты дзень Гасподзь прызваў у вечнасць такіх вызнаўцаў веры як патрыярх Ціхан Маскоўскі, які ўзяў у рукі карміла Рускай праваслаўнай царквы ў 1917 годзе, і беларуская паэтка Ларыса Геніюш, якая правяла восем гадоў у савецкіх лагерах.

Ларыса Геніюш годна прайшла ўсе выпрабаванні і засталася вернай Хрысту і беларускаму народу. Чалавек, у якога мы вучымся чалавечай годнасці.

У нашым прыходзе вельмі шануюць Ларысу Геніюш. Так бібліятэка храма Каложскай іконы Прасвятой Багародзіцы носіць імя паэткі.
Сёння пасля святочнай літургіі адбылася малітва за ўпакой душы Ларысы Геніюш, падчас якой узгадваўся яе подзвіг як патрыёткі, паэткі і хрысціянкі.

Убачыць, наколькі велічнай асобай была зельвенская паэтка, можна, паглядзеўшы на здымкі пахавальнай працэсіі: на некалькі кіламетараў расцягнуўся людскі ланцуг.

Паважаныя браты і сёстры, запрашаем узгадаць Ларысу Геніюш у сваіх малітвах і ўшанаваць яе памяць вершам “Пакуль аж сьмерць мне не закрые вочы”!

Пакуль аж сьмерць мне не закрые вочы,
Зямля ня спыніць мой апошні дых,
Буду ісьці, буду змагацца моўчкі
За Край мой родны і цярпець за ўсіх.

Ня страшна мне, калі кругом трывога,
Ня боязна варожых, чорных спраў,
Я не сама, я сэрцам веру ў Бога,
Які на'т Сына на ахвяру даў.

Ударыць гром, ярмо нявольнік скіне,
Жывы народ падымецца з калень,
Загіну я, ўсё ж Край мой не загіне,
Крывіцкі, слаўны расьсьвітае дзень!


Расклад богаслужэнняў

Падаць запіску

Дапамагчы храму

Увайсці

Аўтарызацыя

Імя карыстальніка *
Пароль *
Запомніць мяне

Падпіска на вершы Л.Геніюш

Каложа 360°

Навіны Гродзенскай епархіі

 

Уваход

Пахвала Каложская

Д/ф "Каложа" (2007 г.)