Віншаванне са святам Нараджэння Хрыстова Высокапраасвяшчэннейшага Арцемія, архіепіскапа Гродзенскага і Ваўкавыскага

Узлюбленыя ў Госпадзе браты і сёстры!

Сардэчна віншую вас з вялікім і радасным святам Нараджэння Хрыстова! Амаль дзве тысячы гадоў аддзяляюць нас ад той святой віфлеемскай ночы, што абвясціла свету таямніцу Богаўцялеснення: Хрыстос – нязменны і вечны Бог – зыходзіць з неба, каб чалавек узняўся на неба і быў далучаны да быцця Божага. Праз Іісуса Хрыста – мы дзеці Божыя, праз Дзеву Марыю – Хрыстос з намі і ў нас.

Сёння, калі мы прыгадваем сабе тыя абставіны, якімі суправаджалася Нараджэнне Хрыста, нам уяўляецца на першы погляд ідылічны малюнак: у пячоры сярод хатніх жывёл нараджаецца Богадзіцятка. Але на самой справе гэта было страшна: пячора, якая служыла хлявом для жывёлы, стала месцам з’яўлення ў свет Збавіцеля. Нічога лепшага, акрамя хлява, свет не падрыхтаваў для Яго.

Такім чынам, Нараджэнне Хрыста – гэта не проста чарадзейная казка, не толькі цудоўная гісторыя з прыгожай елкай і рознакаляровымі ліхтарыкамі і цацкамі на ёй. У хуткім часе пасля Нараджэння Хрыста пачаліся ганенні, і некалькі мільёнаў чалавек аддалі сваё жыццё за Яго, за сцвярджэнне сапраўднасці Яго Уваскрасення.

Шмат для каго сёння свята Нараджэння Хрыстова – гэта святочныя кірмашы і зніжкі, падарункі, цукеркі і пернікі. Але не ў гэтай мітусне сапраўдны сэнс з’яўлення Сына Божага ў свеце! Найперш свята Нараджэння Хрыстова – гэта магчымасць сустрэчы чалавека з Богам! Сустрэча гэта адбываецца ў нашым сэрцы. Менавіта дзеля яе прыйшоў Гасподзь на зямлю, стаў чалавекам і пражыў чалавечае жыццё, перанёс пакуты і смерць на крыжы, уваскрэс з мёртвых і ўзышоў на неба. Усё гэта дзеля таго, каб разбурылася перашкода паміж Богам і чалавекам, узведзеная чалавечым грахом.    

У Нараджэнні Хрыста адбываецца суцэльнае аднаўленне чалавечай прыроды. Не толькі ў тым адзіным Нараджэнні Сына Божага, якое мела месца прыблізна дзве тысячы гадоў назад у Віфлееме, але і ў тым нараджэнні Збавіцеля, якое зноў і зноў адбываецца ў нашых душах, у сэрцы кожнага чалавека, які ў сваім жыцці шукае Хрыста і звяртаецца да Яго. Няхай свята Нараджэння Хрыстова стане святам нараджэння Сына Божага ў нашай душы і святам нашага адраджэння ў Хрысце, каб у нашых душах нарадзілася Слова Божае і напоўніла нас благадаццю, святлом і святасцю…


Дадаць каментарый


Ахоўны код
Абнавіць

Расклад богаслужэнняў

Мінулы месяц Люты 2017 Наступны месяц
Пн Ат Ср Чц Пт Сб Нд
тыдзень 5 1 2 3 4 5
тыдзень 6 6 7 8 9 10 11 12
тыдзень 7 13 14 15 16 17 18 19
тыдзень 8 20 21 22 23 24 25 26
тыдзень 9 27 28
Увайсці

Аўтарызацыя

Імя карыстальніка *
Пароль *
Запомніць мяне

Каложа 360°

Навіны Гродзенскай епархіі

 

Уваход

Д/ф "Каложа" (2007 г.)