Спіс цудатворнага абраза святой праведнай Анны, маці Прасвятой Багародзіцы, прыбывае з Афону ў старажытны Каложскі храм

Спіс цудатворнага абраза праведнай АнныСпіс цудатворнага абраза праведнай АнныУ суботу 25-га ліпеня ў старажытны Каложски Свята-Барыса-Глебскі храм будзе дастаўлены абраз святой праведнай Анны, маці Прасвятой Багародзіцы - спіс з цудатворнай афонскай іконы. Дакладную копію святыні пісаў на працягу амаль двух гадоў іканапісец іерасхіманах Гаўрыіл - насельнік скіта Святой Гары. Ікона асвечана ў скіце святой праведнай Анны ля мошчаў і цудатворнага абраза святой.

З жыція святой Анны вядома, што яна была сужэніцай праведнага Іаакіма, нашчадка цара Давыда, якому Бог абяцаў, што ў ягоным родзе народзіцца Збаўца свету. Пасля дваццаці гадоў жыцця ў шлюбе праведныя Іаакім і Анна не мелі дзяцей і моцна смуткавалі з гэтага, таму што бясплоддзе ў старажытных іудзеяў лічылася ганьбай. Пасля таго, як аднойчы падчас вялікага іудзейскага свята дары праведнага Іаакіма, якія ён прынёс у старазапаветны храм, былі не прынятыя ізраільскім кніжнікам Рувімам на той падставе, што ў Іаакіма і Анны няма нашчадкаў, праведны Іаакім адыйшоў у пустыню. Там ён посціўся 40 дзён і начэй, быў у малітве. Праведная Анна ў гэты час таксама малілася Богу, умольваючы Яго дараваць ёй дзіцё. Неўзабаве ёй з'явіўся ангел Гасподні і сказаў: «Не бойся, Анна, бо твой нашчадак прадвызначаны Богам і тое, што народзіцца ад цябе, будзе ў пашане на ўсе вякі, да скону іх». У той жа час ангел Гасподні з'явіўся святому Іаакіму са словамі: «Ведай пра тваю жонку, што яна зачне Дачку, Якая будзе знаходзіцца у храме Бога, і Дух Святы спачне на Ёй, і благаславенне Яе будзе на ўсіх святых жанчынах... і Сама Яна будзе благаславёная і стане Маці вечнай благадаці». Пасля вяртання з пустыні праведны Іаакім здзейсніў Богу прынятыя па законе ахвярапрынашэнні. Праз дзевяць месяцаў праведная Анна нарадзіла дачку. Набожныя сужэнцы назвалі яе Марыяй.

Скіт праведнай Анны на АфонеСкіт праведнай Анны на АфонеЦудатворны абраз праведнай АнныЦудатворны абраз праведнай АнныЦудатворны абраз праведнай Анны знаходзіцца ў найстаражытнейшым і найвялікшым са скітоў Афону. Там жа знаходзіцца левая ступня святой. Ад абраза і мошчаў адбываюцца шматлікія цуды, асабліва звязаныя з вылячэннем ад бясплоддзя. Па малітвах да праведнай Анны ў многіх бяздзетных сем'ях змаглі нарадзіцца жаданыя дзеткі. У знак шчырай падзякі за атрыманую ад праведнай Анны дапамогу людзі прыносяць да іконы святой шматлікія каштоўныя ўпрыгожванні, а таксама фотаздымкі народжаных дзетак.

Вечарам 25 ліпеня, а 16:00, адбудзецца сустрэча іконы і малебен праведнай Анне, пасля якога пачнецца нядзельнае вячэрняе богаслужэнне.


Расклад богаслужэнняў

Увайсці

Аўтарызацыя

Імя карыстальніка *
Пароль *
Запомніць мяне

Падпіска на вершы Л.Геніюш

Каложа 360°

Навіны Гродзенскай епархіі

 

Уваход

Д/ф "Каложа" (2007 г.)