Прастольнае свята Каложскага прыхода

Прастольнае свята. Хрэсны ходПрастольнае свята. Хрэсны ход6 жніўня 2015 года прыход святых Барыса і Глеба на Каложы адзначыў прастольнае свята. Перад літургіяй адбыўся вадасвятны малебен. Святочную літургію ўзначаліў ігумен Яўсевій, намеснік Свята-Елісееўскага Лаўрышаўскага манастыра, у суслужэнні айца Уладзіміра Барысевіча - былога настаяцеля прыхода святых Барыса і Глеба, і айца Андрэя Бандарэнкі - былога клірыка прыхода, а таксама святароў гродзенскіх храмаў. Пасля літургіі адбыўся хрэсны ход. Настаяцель протаіерэй Аляксандр Балоннікаў павіншаваў усіх са святам і абвесціў вынікі выставы-конкурса дзіцячай іконы. Ён адзначыў, што галасаванне адбывалася пры ўдзеле як гродзенцаў, так і гасцей з розных абласцей Беларусі і, нават, розных краін, у тым ліку, Польшчы і Расіі. Дзеці атрымалі дыпломы розных ступеняў і падзякі. Як не дзіўна, але перамагла ікона святых Барыса і Глеба, якую яе аўтарка падаравала нашаму прыходу.


Расклад богаслужэнняў

Падаць запіску

Дапамагчы храму

Увайсці

Аўтарызацыя

Імя карыстальніка *
Пароль *
Запомніць мяне

Падпіска на вершы Л.Геніюш

Каложа 360°

Навіны Гродзенскай епархіі

 

Уваход

Пахвала Каложская

Д/ф "Каложа" (2007 г.)