Свята да нас прыходзіць

Паштоўкі сваімі рукаміПаштоўкі сваімі рукамі21 снежня 2015 года ў нашым прыходзе для выхаванцаў дапаможнай школы №1 быў праведзены майстар-клас па вырабе калядных паштовак. Перад пачаткам заняткаў дзецям распавялі пра Ражджаство і паказалі невялікі фільм з серыі "Раждэственскія гісторыі". Рабіць паштоўкі аказалася справай даволі цікавай, і з гэтым рамяством юныя госці хутка асвоіліся. Кожнаму прыглянуўся свой стыль - хтосьці майстрыў у тэхніцы арыгамі, іншы заняўся скрап-букінгам. У выніку атрымаліся прыгожыя hand-made паштоўкі, якія дзеці змогуць падарыць сваім блізкім.

Пасля працы можна і адпачыць - гарачы чай з ласункамі, а потым знаёмства з насельнікамі жывога кутка "Ноеў каўчэг", які нядаўна адкрыўся ў нашым прыходскім комплексе. Спадзяемся, што гэтая сустрэча пакінула ў нашых гасцей цёплыя пачуцці і добрыя ўспаміны.

Ражджаство Хрыстова - радаснае свята. Гэта час ялінак-прыгажунь, падарункаў і звонкага дзіцячага смеху. У хрысціянскай традыцыі гэтаму святу папярэднічае перыяд посту - перыяд, калі чалавек часцей задумваецца над сваімі паводзінамі, стараецца не крыўдзіць бліжніх, рабіць больш добрых спраў. Радасць свята складаецца не толькі з радасці ад таго, што ты сустракаеш яго за адным сталом з любімымі, з радасці ад падарункаў, але і з той радасці, якую мы падарылі людзям. Нажаль, шмат у свеце людзей, якія чакаюць нашай з вамі ўвагі і любові. Асабліва перад Ражджаством Хрыстовым.


Расклад богаслужэнняў

Увайсці

Аўтарызацыя

Імя карыстальніка *
Пароль *
Запомніць мяне

Падпіска на вершы Л.Геніюш

Каложа 360°

Навіны Гродзенскай епархіі

 

Уваход

Д/ф "Каложа" (2007 г.)