На прастольнае свята ў прыходзе адкрылася бібліятэка імя Ларысы Геніюш

Хрыстос Уваскрэс! 15 мая 2016 года ў Каложскім прыходзе адзначылі падвойнае свята –  дзень памяці святых дабраверных Барыса і Глеба супаў з днём святых жанчын-міраносіц. Прастольнае свята распачалося вадасвятным малебнам. Святочную Бажэственную літургію ўзначаліў архіепіскап Гродзенскі і Ваўкавысскі Арцемій. Яму суслужылі сакратар Гродзенскай епархіі протаіерэй Анатолій Ненартовіч, гродзенскі благачынны протаіерэй Аляксандр Велісейчык, настаяцель Свята-Марфінскай царквы протаіерэй Віктар Свянціцкі, настаяцель Каложскага прыхода протаіерэй Аляксандр Балоннікаў, настаяцель кафедральнага сабору протаіерэй Георгій Рой, зельвенскі благачынны протаіерэй Георгій Субаткоўскі.

Пасля літургіі адбыўся хрэсны ход вакол Барыса-Глебскага храма. Уладыка Арцемій у сваім слове павіншаваў усіх са святам, адзначыўшы важную ролю жанчыны ў хрысціянскім жыцці, і напрыканцы службы кожная прыхаджанка атрымала ў знак любові і пашаны чырвоную ружу.

Доўгачаканай падзеяй стала адкрыццё прыходскай бібліятэкі, якая адсёння размясцілася ва ўласным добраўпарадкаваным памяшканні на другім паверсе прыходскага комплексу. Бібліятэчны фонд, дзякуючы намаганням настаяцеля, прыхаджанаў і дабрачынным ахвяраванням сяброў прыхода, папоўніліся вялікай колькасцю новай літаратуры. З благаславення архіепіскапа Гродзенскага і Ваўкавысскага Арцемія бібліятэка будзе насіць імя вядомай беларускай паэткі Ларысы Геніюш. Вядома, што яна была не толькі шчырай беларускай, але і сапраўднай праваслаўнай верніцай, якая пранесла сваю веру праз усе жыццёвыя выпрабаванні, вызнаючы яе непахісна і ў польскі час, і ў савецкіх лагерах аж да ўласнага скону.  Уладыка Арцемій асвяціў бібліятэку і падараваў у яе фонд самую галоўную кнігу – Біблію.

Сённяшні каложскі кнігазбор склаўся з ахвяраванняў архіепіскапа Гродзенскага і Ваўкавысскага Арцемія, Андрэя і Таццяны Савельевых (Масква), Ганны Дэйка (Мінск), Віктара і Таццяны Марозавых (Гродна), настаяцеля і прыхажанаў Свята-Барыса-Глебскай царквы.

 


Дадаць каментарый


Ахоўны код
Абнавіць

Расклад богаслужэнняў

Мінулы месяц Сакавік 2017 Наступны месяц
Пн Ат Ср Чц Пт Сб Нд
тыдзень 9 1 2 3 4 5
тыдзень 10 6 7 8 9 10 11 12
тыдзень 11 13 14 15 16 17 18 19
тыдзень 12 20 21 22 23 24 25 26
тыдзень 13 27 28 29 30 31
Увайсці

Аўтарызацыя

Імя карыстальніка *
Пароль *
Запомніць мяне

Каложа 360°

Навіны Гродзенскай епархіі

 

Уваход

Д/ф "Каложа" (2007 г.)