Запрашаем на Каложскія біблейскія чытанні

Дарагія сябры! Пачаўся новы навучальны год і ў нашым прыходзе аднаўляюцца сустрэчы для сумеснага вывучэння Святога Пісання - Каложскія біблейскія чытанні.

У мінулы раз мы праходзілі Евангелле паводле Лукі. Аўтар гэтага Евангелля - апостал Лука - з'яўляецца таксама і аўтарам Дзеянняў апосталаў. З гэтай прычыны прапануем у гэтым годзе бліжэй пазнаёміцца з тэкстам гэтай кнігі. Вядома, что усе кнігі як Старога, так і Новага Запаветаў можна падзяліць на законадаўчыя, гістарычныя, вучыцельныя і прароцкія. Апостальскія Дзеянні адносяцца да гістарычных кніг Бібліі. У ёй распавядаецца пра жыццё ранняй Хрысціянскай Царквы. І менавіта з тым, што адбывалася з Царквой Хрыстовай у 1 стагоддзі, мы і будзем знаёміцца на нашых сустрэчах.


Сябры, прапануем вам перад тым, як прыходзіць на чытанні, азнаёміцца з тым раздзелам, які плануецца разглядаць на сустрэчы, і, па магчымасці, з тлумачэннямі прачытанага, каб нашыя сустрэчы праходзілі з большай цікавасцю і эфектыўнасцю. Таксама просім вас прыносіць тэксты Апостальскіх Дзеянняў з сабой, бо кніг Новага Запавету на чытаннях для ўсіх можа не хапіць.

Запрашаем усіх жадаючых на Каложскія біблейскія чытанні ў бліжэйшы аўторак 4 кастрычніка 2016 года а 18:30 у прыходскі комплекс (вул.Каложа,10). Перад чытаннямі адбудзецца малое павячэр'е.

Нас чакае 1-шы раздзел Дзеяняў Апостальских.


Дадаць каментарый


Ахоўны код
Абнавіць

Расклад богаслужэнняў

Мінулы месяц Люты 2017 Наступны месяц
Пн Ат Ср Чц Пт Сб Нд
тыдзень 5 1 2 3 4 5
тыдзень 6 6 7 8 9 10 11 12
тыдзень 7 13 14 15 16 17 18 19
тыдзень 8 20 21 22 23 24 25 26
тыдзень 9 27 28
Увайсці

Аўтарызацыя

Імя карыстальніка *
Пароль *
Запомніць мяне

Каложа 360°

Навіны Гродзенскай епархіі

 

Уваход

Д/ф "Каложа" (2007 г.)