Пра гісторыю мазаік Васнецова і пра зруйнаваны сабор распавядуць у Каложы

Каля месяца таму назад Фрагмент мозаики хранится в КоложеФрагмент мозаики хранится в Коложе у Свята-Барыса-Глебскі прыход быў перададзены фрагмент мазаікі Віктара Васнецова, які захаваўся пасля зносу Аляксандра-Неўскага сабора ў Варшаве ў 1926 годзе. Зараз мазаіка знаходзіцца ў нішы паўночнай сцяны Каложскай царквы. На фрагменце выяўлены прападобныя Сергій Раданежскі, Серафім Сароўскі і Нестар Летапісец. Аўтар мазаікі Віктар Міха́йлавіч Васнецо́ў - рускі мастак-жывапісец і архітэктар, майстар гістарычнага і фальклорнага жывапісу - нарадзіўся ў сям'і праваслаўнага святара, скончыў духоўную семінарыю. Ягоныя карціны «Вітязь на раздарожжы», «Алёнушка», «Волаты» вядомыя практычна кожнаму. Значную частку свайго жыцця мастак прысвяціў рэлігійнаму мастацтву - ягоныя фрэскі і мазаікі ашаламляльнай мастацкай магутнасці і духоўнай глыбіні. Ягонымі працамі аздобленыя Уладзімірскі сабор у Кіеве, храм Уваскрасення ў Санкт-Пецярбугу, храм Нараджэння Іаана Прадцечы ў Маскве.

У Варшаўскім саборы святога Аляксандра Неўскага, які быў закладзены ў 1894 годзе, мазаікі Віктара Васнецова сталі сапраўдным цудам. Асаблівасцю інтэр'ера сабора былі вялізныя мазаічныя кампазіцыі, якія не маюць аналагаў у сучансым мастацтве. 20 мая 1912 года сабор быў урачыста асвечаны ў гонар дабравернага вялікага князя Аляксандра Неўскага. У хуткім часе пасля аднаўлення ў 1918 годзе незалежнасці Польскай Рэспублікі кіраўніцтвам Польшчы было прынята рашэнне аб зносе гэтага сабора. З 1924 па 1926 гады адбываліся работы па разбурэнні гэтага велічнага збудавання.

Некалькі фрагментаў работ Васнецова з Аляксандра-Неўскага сабора ў Варшаве захаваліся і зараз захоўваюцца ў праваслаўнай царкве Марыі Магдаліны ў Варшаве і ў горадзе Баранавічы ў храме Пакрова Прасвятой Багародзіцы. Менавіта з баранавічскага храма 7 лютага 2017 года ў Каложскі прыход прыязджае протадыякан Андрэй Гарбуноў з семінарам на тэму "Васнецоўскія мазаікі Свята-Александра-Неўскага сабора горада Варшавы".
Сустрэча пачнецца а 18:30 у памяшканні царкоўна-прыходскага комплекса па адрасе вул.Каложа, 10.


Расклад богаслужэнняў

Мінулы месяц Красавік 2017 Наступны месяц
Пн Ат Ср Чц Пт Сб Нд
week 13 1 2
week 14 3 4 5 6 7 8 9
week 15 10 11 12 13 14 15 16
week 16 17 18 19 20 21 22 23
week 17 24 25 26 27 28 29 30
Увайсці

Аўтарызацыя

Імя карыстальніка *
Пароль *
Запомніць мяне

Падпіска на вершы Л.Геніюш

Каложа 360°

Навіны Гродзенскай епархіі

 

Уваход

Д/ф "Каложа" (2007 г.)