Кіраўнікі Нацыянальнага банка Беларусі і Банка Расіі наведалі Каложу

12 траўня Свята-Барыса-Глебскую Каложскую царкву наведала дэлегацыя на чале са старшынём праўлення Нацыянальнага банка Беларусі Паўлам Калаўрам і старшынёй Банка Расіі Эльвірай Набіўлінай, якія прымаюць удзел у праходзячай у нашым горадзе Міжбанкаўскай валютнай радзе цэнтральных банкаў Беларусі і Расіі. Настаяцель прыхода Аляксандр Балоннікаў расказаў гасцям пра гісторыю старажытнага храма, пазнаёміў з архітэктурнымі асаблівасцямі царквы. Ганаровыя госці прынялі ўдзел у гашэнні паштовай маркі з выявай Каложскай царквы. На памяць пра візіт кіраўнікі Нацыянальнага банка Беларусі і Банка Расіі пакінулі свае зычэнні ў гасцявой кнізе Свята-Барыса-Глебскага прыхода.


Расклад богаслужэнняў

Увайсці

Аўтарызацыя

Імя карыстальніка *
Пароль *
Запомніць мяне

Падпіска на вершы Л.Геніюш

Каложа 360°

Навіны Гродзенскай епархіі

 

Уваход

Д/ф "Каложа" (2007 г.)