Адбыўся семінар для нядзельных школ Гродзенскай епархіі

 27 сакавіка 2018 года на базе прыхода святых мучанікаў дабраверых князёў Барыса і Глеба г. Гродна прайшоў семінар для завучаў і выкладчыкаў прыходскіх нядзельных школ Гродзенскай епархіі, а таксама адбылася прэзентацыя кнігі  клірыка храма Казанскай іконы Божае Маці на Калужскай плошчы г. Масква дыякана Іліі Кокіна «Свяшчэнная гісторыя: ад Адама да мяне». Прэзентацыю кнігі аўтар, кандыдат багаслоўя, член Саюза пісьменнікаў Расіі, правёў у форме адкрытага ўрока з навучэнцамі нядзельнай школы пры Свята-Барыса-Глебскай (Каложскай) царкве г. Гродна.

Таксама на семінары быў прадстаўлены шэраг мультымедыйных і друкаваных дапаможнікаў для нядзельнай школы і сямейнага чытання. У мерапрыемстве прынялі ўдзел прадстаўнікі нядзельных школ г. Гродна і дабрачынніцкіх цэнтраў Гродзенскай епархіі, супрацоўнікі епархіяльнага аддзела рэлігійнай адукацыі і катэхізацыі, клірыкі Каложскага храма.


Расклад богаслужэнняў

Увайсці

Аўтарызацыя

Імя карыстальніка *
Пароль *
Запомніць мяне

Падпіска на вершы Л.Геніюш

Каложа 360°

Навіны Гродзенскай епархіі

 

Уваход

Д/ф "Каложа" (2007 г.)