Паніхіда па ахвярах Кемерава адбылася ў Каложы

27 сакавіка 2018 года ў дамовым храме ў гонар Каложскай іконы Божае Маці царкоўна-прыходскага комплексу прыхода святых мучанікаў дабраверных князёў Барыса і Глеба г. Гродна была адслужана паніхіда па ахвярах трагедыі ў гандлёва-забаўляльным цэнтры «Зимняя вишня» у расійскім горадзе Кемерава.

У багаслужэнні за спачын бралі ўдзел клірыкі Свята-Барыса-Глебскай (Каложскай) царквы г. Гродна, а таксама ўдзельнікі семінара для выкладчыкаў прыходскіх нядзельных школ Гродзенскай епархіі, які ў гэты дзень праходзіў на Каложскім прыходзе. Паніхіда здзяйснялася па благаславенні Свяцейшага Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла. Прадстаяцель Рускай Праваслаўнай Царквы выказаў словы шчырага спачування родным і блізкім загінулых і пацярпелых падчас пажару, а таксама благаславіў на трэці дзень пасля трагедыі ва ўсіх храмах Рускай Праваслаўнай Царквы здзейсніць паніхіду па загінулых.

 


Расклад богаслужэнняў

Увайсці

Аўтарызацыя

Імя карыстальніка *
Пароль *
Запомніць мяне

Падпіска на вершы Л.Геніюш

Каложа 360°

Навіны Гродзенскай епархіі

 

Уваход

Д/ф "Каложа" (2007 г.)