Адбылося перапахаванне парэшткаў, знойдзенных каля Каложскай царквы

27 чэрвеня на цвінтары ля старажытнай Каложскай Свята-Барыса-Глебскай царквы адбылося пахаванне парэшткаў, якія былі знойдзены ля муроў храма падчас работ па добраўпарадкаванні тэрыторыі.

Усе адшуканыя парэшткі былі даследаваны антраполагам Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, а таксама прайшлі судмедэкспертызу. Па заключэнні навукоўцаў усе парэшткі належаць асобам мужчынскага полу, што адпавядае здагадцы аб тым, што вакол Каложскай царквы былі пахаваныя манахі мужчынскага манастыра, які тут існаваў.

Настаяцель прыхода протаіярэй Аляксандр Балоннікаў і протадыякан Уладзімір Юзва справілі праваслаўны чын пахавання, пасля якога парэшткі былі аддадзены зямлі.


Расклад богаслужэнняў

Увайсці

Аўтарызацыя

Імя карыстальніка *
Пароль *
Запомніць мяне

Падпіска на вершы Л.Геніюш

Каложа 360°

Навіны Гродзенскай епархіі

 

Уваход

Д/ф "Каложа" (2007 г.)