Перад пачаткам навучальнага года ў Каложы маліліся аб добрым вучэнні

1 і 2 верасня у Каложскім прыходзе здзяйсняліся малебны на пачатак навучальнага года. Шмат сем'яў з дзецьмі наведалі царкву ў жаданні пачаць новы навучальны год з малітвы, папрасіць Божай дапамогі ў навучанні. Традыцыйна прыход падрыхтаваў для школьнікаў невялікія падарункі ў выглядзе школьных прыналежнасцяў. Падчас збору ахвяраванняў для сем'яў вучняў, якім патрабуецца дапамога, удзел у гэтай справе прынялі не толькі прыхаджане, але і шмат неабыякавых людзей. У выніку, дзеці і падлеткі, якія прысутнічалі на малебне, змаглі атрымаць патрымку не толькі духоўную. Хай дабрыня ахвярадаўцаў і радасць на тварах дзяцей ўсяляе ў нас жаданне рабіць дабро!

 


Расклад богаслужэнняў

Увайсці

Аўтарызацыя

Імя карыстальніка *
Пароль *
Запомніць мяне

Падпіска на вершы Л.Геніюш

Каложа 360°

Навіны Гродзенскай епархіі

 

Уваход

Д/ф "Каложа" (2007 г.)