У Каложскай царквы да Ражджаства усталявалі «жывы» вярцеп

Некалькі коз і авечак прывезлі сёння да Свята-Барыса-Глебскай царквы, каб на Ражджаство стварыць тут сапраўдную «ажыўшую» біблейскую мініяцюру. Летась такая задумка асабліва спадабалася прыхаджанам - пагладзіць і пакарміць малютак, якія жывуць у імправізаванай Віфлеемскай пячоры, праваслаўныя вернікі прыходзілі цэлымі сем'ямі.

– «Жывы» вярцеп на прысвятку Ражджаства можна ўбачыць у многіх прыходах Еўропы, – распавёў настаяцель Свята-Барыса-Глебскай Каложскай царквы протаіярэй Аляксандр Балоннікаў. – Гэта цікавая практыка, якая дае магчымасць паразважаць над тым, як на самой справе Хрыстос прыйшоў у гэты свет, максімальна адчуць атмасферу Ражджаства.

 

Разам з козамі і авечкамі на тэрыторыю царквы прывезлі духмянае сена - нават у самае марознае надвор'е жывёлам павінна быць цёпла і сытна. Даглядаць за прыгажунямі будуць самі прыхаджане. Як і ў мінулым годзе, «жывы» вярцеп збярэ вакол сябе нямала дзетвары, упэўнены ў храме, - пагладзіць і пачаставаць яго жыхароў цікава ўсім.

– Радастна, што людзі прыходзяць сюды сем'ямі, – працягвае настаяцель храма. – Бацькі прысвячаюць час сваім дзецям, прыводзяць іх у храм, расказваюць ім гісторыю нараджэння Хрыста. Людзі перажываюць Ражджаство ў сваіх сем'ях, і гэта цудоўна.

Праз тыдзень герояў арыгінальнага ражджэственскага вярцепа вярнуць у свае стойлы, а пакуль іх можна смела «гладзіць» і «частаваць».

 

Гродзенская праўда


Расклад богаслужэнняў

Увайсці

Аўтарызацыя

Імя карыстальніка *
Пароль *
Запомніць мяне

Падпіска на вершы Л.Геніюш

Каложа 360°

Навіны Гродзенскай епархіі

 

Уваход

Д/ф "Каложа" (2007 г.)