Святыя Барысе и Глебе, маліце Бога за нас!

Як пладавітага вінаграду, вы — парасткі дабрадзейнасцяў, Нябесны дождж Хрыстоў прынялі, вытачаючы Айчыне сваёй струмень Праваслаўя, Барыс слаўны з адважным Глебам; разам вы маліцеся Госпаду захаваць горад і людзей, і паспрыяць у змаганні супраць ворагаў, і падаць душам нашым вялікую міласць.

Заззяла сёння слаўная памяць ваша, высакародныя страстацерпцы Хрыстовы Раман і Давід, склікаючы нас да ўсхвалення Хрыста Бога нашага. Таму, звяртаючыся да ракі з мошчамі вашымі, ацалення дар прымаем па малітвах вашых, святыя, бо вы — бажэственныя ўрачы.

Каложская царква

Свята-Барыса-Глебская Каложская царква – архітэктурная жамчужына старадаўняга Гродна, унікальны помнік старажытнага праваслаўнага дойлідства XII стагоддзя ў Беларусі і ўсёй Усходняй Еўропе.  Пабудаваная на паўночным захадзе Старажытнай Русі, Каложская царква не падобная ні на адзін храм у свеце. Праваслаўная святыня, гісторыя якой налічвае ўжо дзевяць стагоддзяў, уключана ў папярэдні спіс аб’ектаў Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.

Падрабязней...

У Гродна ў абноўлены храм унеслі гістарычны спіс цудатворнай Каложскай іконы Божае Маці

У Гродна праз стагоддзе вярнуўся гістарычны спіс унікальнай іконы Прасвятой Багародзіцы. Сёння яго ўрачыста ўнеслі ў Каложскую царкву, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Для іконы створаны ківот з дубу: яна будзе ў храме стала.

"Здабыццё адбылося ў час сканчэння асноўнага этапу рамонту храма. Мы ўсе ўспрымаем гэта як вяртанне святыні ў абноўлены храм. Гэта знак таго, што рамонт быў зроблены своечасова і слушна", - адзначыў настаяцель Каложскай царквы протаіерэй Аляксандр Балоннікаў.

Падрабязней...

Са светлым Хрыстовым Уваскрасеннем!

Вербная нядзеля ў нашым прыходзе

Са святам Уваходу Гасподняга ў Іерусалім!

У Гродна вярнулася гістарычная копія страчанай Каложскай іконы. Яе прывезлі з Германіі

Доўгі час лічылася, што копій знакавай для Каложы іконы, напісаных да знікнення цудатворнага абраза, не захавалася. Але ў канцы 2018 года на антыкварным аўкцыёне ў Германіі з’явілася аб’ява аб продажы, як запэўніваў ўладальнік, лота – унікальнай Каложскай іконы Божай Маці, піша grodnonews.by.

Падрабязней...

Расклад богаслужэнняў

Увайсці

Аўтарызацыя

Імя карыстальніка *
Пароль *
Запомніць мяне

Падпіска на вершы Л.Геніюш

Каложа 360°

Навіны Гродзенскай епархіі

Уваход

Д/ф "Каложа" (2007 г.)