Вучоныя з пяці краін сабраліся ў Гродне для абмеркавання рамонту старажытнай Каложы

30 лістапада 2018 года на базе царкоўна-прыходскага комплекса па вул. Каложа, 10 пачалася III навукова-практычная канферэнцыя "Свята-Барыса-Глебская (Каложская) царква (XII ст.): пошук шляхоў захавання”. Для ўдзелу ў форуме запрошаны 22 адмыслоўцы ў сферы архітэктуры і мастацтва з Беларусі, Польшчы, Літвы, Расіі і Украіны.

Падчас працы канферэнцыі плануецца прааналізаваць выкананыя ў 2017-2018 гг. работы па рамонце драўляных канструкцый храма і дабраўпарадкаванні навакольнай тэрыторыі. Асаблівая ўвага ўдзельнікаў канферэнцыі будзе нададзена аналізу меркаванняў вучоных адмыслоўцаў адносна кансервацыі каменнай часткі храма (XII ст.) і стабілізацыі тэмпературна-вільготнаснага рэжыму, міжнароднаму досведу краін-суседзяў па захаванні помнікаў архітэктуры падобнага ўзроўню.

Акрамя гэтага плануецца абмеркаваць пытанні, якія звязаныя з падрыхтоўкай намінацыйнага дасье для ўключэння Каложскай царквы і іншых помнікаў Гродзенскага рэгіёна ў Спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.

Адкрываючы працу канферэнцыі архіепіскап Гродзенскі і Ваўкавыскі Арцемій падзякаваў удзельнікам за цікаўнасць да захавання старажытнай Каложы. Ён таксама звярнуў увагу на важнасць выпрацоўкі такіх падходаў да рэканструкцыі Каложы, якія паказалі б максімальны клопат не толькі да храма як помніка архітэктуры, але і да людзей, якія складаюць прыходскую грамаду.

Праца канферэнцыі працягнецца да 1 снежня.

//orthos.org


Расклад богаслужэнняў

Увайсці

Аўтарызацыя

Імя карыстальніка *
Пароль *
Запомніць мяне

Падпіска на вершы Л.Геніюш

Каложа 360°

Навіны Гродзенскай епархіі

Уваход

Д/ф "Каложа" (2007 г.)