Начная літургія

9 лютага 2013 архіепіскап Арцемій узначаліў начное «моладзевае» богаслужэнне ў Каложскай царкве. У межах праваслаўнага моладзевага міжнароднага фестывалю «Браты - зімой 2013», месцам правядзення якога ў гэтым годзе выбраны беларускі горад Гродна, архіепіскап Гродзенскі і Ваўкавыскі Арцемій адправіў начную Бажэственную літургію ў Свята-Барыса-Глебскай (Каложскай) царкве г.Гродна.

У сваей казані да маладых удзельнікаў фестывалю ўладыка падкрэсліў, што моладзі належыць асаблівае жэрабя служэння Богу. Уладыка Арцемій працытаваў радкі з Дабравесця, у якіх укрыжаваны Хрыстос звяртаецца да Багародзіцы і маладога Ягонага вучня Іаана Багаслова

«…гаворыць Маці Сваёй: Жанчына! гэты, сын Твой. Потым гаворыць вучню: гэтая, Маці твая!» (Ін.19:26-27)

Гэта значыць, - заўважыў уладыка, што будучы ўкрыжаваным, Гасподзь даверыў Багародзіцы малітвенна прадстацельстваваць за Сваю Царкву, а самаму маладому апосталу Гасподзь уручыў Сваю царкву, тым самым робячы яму найвялікшую ласку.

«Сёння на вас, моладзі, ляжыць жэрабя адраджэння Царквы. Хрысціяне, праваслаўныя маладыя людзі – той маяк, на які павінна арыентавацца чалавечая цывілізацыя, тая соль, якая павінна прадухіляць разбэшчванне, распад і самазнішчэнне нашага грамадства, тая рошчына, якая павінна узбудзіць сэрцы чалавечыя, каб яны выспелі для Валадарства Божага. Такая місія ўскладаецца на вас, – звярнуўся да прысутных на богаслужэнні архіепіскап. – Як вы будзеце сведчыць пра Хрыста, такім і будзе нашае грамадства, такой і будзе нашая Царква. Крытыкаваць, асуджаць кагосьці – лягчэй за ўсё. А самому штосьці зрабіць – стакроць цяжэй. Таму нас заклікае Гасподзь акрыяць духам і быць сведкамі Хрыста ў нашым губляючым Бога свеце. Мы сёння ўспамінаем і молімся нашым новамучанікам і вызнаўцам Расійскім і правім Літургію начную з поўным асэнсаваннем таго, што мы не здольныя на  штосьці высокае, на сапраўднае хрысціянскае жыццё. Паразважаць і  пафіласофстваваць можа кожны, а практычна жыць па-хрысціянску атрымліваецца мала ў каго. Але што немагчыма чалавеку, магчыма Богу. Мы будзем верыць, што Гасподь нас не пакіне і апорай гэтага з’яўляецца наша сённяшняя Літургія, якая аб’ядноўвае нас усіх  разам і аб’ядноўвае нас з Хрыстом. Гасподзь пасярод нас і Ён благаславіць і не пакіне нашыя маленні, калі мы ад усяго сэрца, ад усяе душы будзем імкнуцца да праўды Божае, да ісціны».

Уладыка Арцемій таксама падкрэсліў важнасць царквы, дзе адбылася Літургія

«Служым мы ў найстарадаўнейшым храме Беларусі – Свята-Барыса-Глебскай царкве, тым самым падкрэсліваючы адзінства з нашымі продкамі. Мы правілі з вамі Бажэственную Літургію ўначы, гэта таксама старажытны звычай. Мы ведаем, што першахрысціяне ў перыяды ганенняў на Царкву, калі нельга было адкрыта спавядаць сваю веру, у катакомбах адпраўлялі начныя службы. У нейкай ступені наш храм нагадвае і храмы Салавецкага манастыра ў перыяд ганенняў, дзе начамі збіраліся архіерэі на малітву, хаваючы ад ахоўнікаў агеньчык свячы. Сёння таксама мы мусім абараняць сваю веру і сведчыць пра Хрыста»

Фота Дзмітры Паўлюкевіч

 


orthos.org

 


Расклад богаслужэнняў

Увайсці

Аўтарызацыя

Імя карыстальніка *
Пароль *
Запомніць мяне

Падпіска на вершы Л.Геніюш

Каложа 360°

Навіны Гродзенскай епархіі

Уваход

Д/ф "Каложа" (2007 г.)