Міністр культуры наведаў Свята-Барыса-Глебскую царкву

27 лютага 2014г. Свята-Барыса-Глебскую царкву з працоўным візітам наведаў міністр культуры Рэспублікі Беларусь Святлоў Барыс Уладзіміравіч.

Міністр прыбыў у суправаджэнні  начальніка Галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай працы, культуры і па справах моладзі Гродзенскага аблвыканкама Скрабко Паўла Канстанцінавіча і яго першага намесніка Вярсоцкага Аляксандра Людзвігавіча.

Настаяцель храма протаіерэй Аляксандр Балоннікаў  правёў для гасцей аглядную экскурсію і распавёў ім пра жыццё прыхода.

Затым галоўны архітэктар праектаў УП «Інстытут Гроднаграмадзянпраект» Емяльянава Ніна Сяргееўна азнаёміла міністра з праектам рэстаўрацыі аднаго з найстарадаўнейшых у Беларусі храма-помніка. Пасля чаго Барыс Уладзіміравіч і протаіерэй Алякандр абмяняліся меркаваннямі наконт будучых рэстаўрацыйных прац.

У канцы свайго візіта міністр культуры пакінуў запіс у кнізе ганаровых гасцёй Каложскага храма:

«Благодарен Господу, за то, что сохранил это великое творение рук человеческих.

Наша задача – не дать разрушительным силам природы лишить будущие поколения этого прекрасного сооружения, носителя Добра, Красоты и Истины.

Приложим всем миром силы для восстановления Храма, несущего свет из глубины веков нашим потомкам».

Дыякан Дзмітры ПАЎЛЮКЕВІЧ
//orthos.org



Расклад богаслужэнняў

Увайсці

Аўтарызацыя

Імя карыстальніка *
Пароль *
Запомніць мяне

Падпіска на вершы Л.Геніюш

Каложа 360°

Навіны Гродзенскай епархіі

Уваход

Д/ф "Каложа" (2007 г.)