Дабрачынная акцыя «Масленіца на Каложы»

27 лютага 2014 г. прыхаджане Свята-Барыса-Глебскага Каложскага храма сумесна са студэнтамі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы правялі дабрачынную акцыю «Масленіца на Каложы» для насельнікаў  Гродзенскага дома-інтэрната для састарэлых і інвалідаў, а таксама для выхаванцаў дапаможнай школы №1 для дзяцей з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця.

Сіламі прыхаджанаў і навучэнцаў універсітэта для сённяшніх гасцей Каложскага храма былі прыгатаваны традыцыйныя масленічныя бліны. Акрамя гэтага, іншаземныя студэнты частавалі ўсіх жадаючых нацыянальнымі стравами, а выхаванцы ваеннага факультъта арганізавалі для ўдзельнікаў акцыі палявую кухню.

Аднак частавалі сёння ў Каложы не толькі блінамі. Для школьнікаў была падрыхтавана святочная праграма з разнастайнымі конкурсамі, загадкамі, спаборніцтвамі і г.д.

Дзеці адплацілі арганізатарам акцыі тым самым, праспяваўшы для іх масленічныя частушкі.

Дыякан Дзмітры ПАЎЛЮКЕВІЧ

//orthos.org


Расклад богаслужэнняў

Увайсці

Аўтарызацыя

Імя карыстальніка *
Пароль *
Запомніць мяне

Падпіска на вершы Л.Геніюш

Каложа 360°

Навіны Гродзенскай епархіі

Уваход

Д/ф "Каложа" (2007 г.)