31 сакавіка 2014 года адбылася чарговая сустрэча "Азбукі здароўя"

31 сакавіка ў каложскім царкоўна-прыхадскім комплексе адбылася чарговая сустрэча з цыклу «Азбука здароўя»

Тэмай для абмеркавання гэтым разам стала здароўе мужчыны. У грамадстве не так часта гучыць гэтая тэма. Больш увагі надаецца праблемам здароўя сям'і, маці, грамадства ўвогуле.  Абмяркоўваліся фактары, якія ўплываюць на здароўе. Дадзеная тэма была настолькі цікавая і ў шмат чым настолькі цікавая для ўдзельнікаў сустрэчы, што міжволі выклікала то ўсмешку, то здзіўленне.

Мы часам чуем супярэчлівыя аргументы пра здаровы лад жыцця. Але для выпраўлення сябе і сваіх звычак неабходна прыкласці шмат намаганняў, якія  абавязкова будуць гэтага вартыя.

7 красавіка 2014 г. а 18:30 адбудзецца новая сустрэча ў Каложскім царкоўна-прыхадскім комплексе па адрасе г. Гродна, вул.Каложа, 10.

Плануецца абмеркаване тэмы «Экалогія сужэнства. Кантрацэпцыя».

Запрашаем узяць удзел усіх неабыякавых да свайго здароўя і здароўя сваёй сям'і!

Марына Камына