Свята Уваходу Гасподняга ў Іерусалім у Каложскім прыходзе 13 красавіка 2014 года

13 красавіка ў Вербную Нядзелю пасля ранняй літургіі пройдзе Хрэсны ход з царквы Каложскай іконы Божай Маці ў старажытны Каложскі храм, дзе адбудзецца позняя Бажэственная Літургія.

З гэтага часу Каложскі прыход пераходзіць на летні рэжым працы. Усе богаслужэнні будуць адбывацца ў Свята-Барыса-Глебскай Каложскай царкве. У дамавой царкве будзе служыцца толькі ранняя Бажэственная Літургія па нядзелях.

Для сваіх маленькіх прыхаджан прыход Каложскай царквы у свята Увахода Гасподняга ў Іерусалім падрыхтаваў невялікую святочную праграму: дзецям распавядуць пра гісторыю і традыцыі Вербніцы, а потым яны змогуць пракаціцца на асляняці.

Дарагія браты і сёстры, звярніце ўвагу, што галінкі вярбы для асвячэння будуць падрыхтаваныя на прыходзе. Калі вы жадаеце зрабіць ахвяраванне, то лепш набыць вербачку менавіта ў царкве, а не на кірмашы.

 


Расклад богаслужэнняў

Увайсці

Аўтарызацыя

Імя карыстальніка *
Пароль *
Запомніць мяне

Падпіска на вершы Л.Геніюш

Каложа 360°

Навіны Гродзенскай епархіі

Уваход

Д/ф "Каложа" (2007 г.)