Гарадзенская Каложа

На беразе нястомнае ракі
Бы цень стагоддзяў, ў камені застылых,
Адбітак сноў анёлаў белакрылых,
Ляціш, Каложа, лёгка праз вякі.

Краса ўсмешкі юнай крывічанкі
І цеплыня вачэй сівых дзядоў
Мацуюць тканы пас тваіх муроў
Ды разам з сонцам асвятляюць ранкі.

Жаўронкаў спеў і пах чароўны хлеба,
І ваяроў ахвярную крывю
Ўсмактала ў цэглу ты сваю,
Сабой зямлю злучыўшы з небам.

Бывае, калі сілы на мяжы
І сэрца захлынаецца у цемры,
Разгоняць думак цёмных-цёмных хеўры
Праменямі любві твае крыжы.

О міласэрны, ўсемагутны Божа!
Хвала Табе за ўсе, што даў ты нам,
Нямоглым, грэшным дочкам і сынам,
Хвала Табе за дар, які для нас – Каложа!

 Алесь Ляскоў //"Ступені" №4(40)

Расклад богаслужэнняў

Увайсці

Аўтарызацыя

Імя карыстальніка *
Пароль *
Запомніць мяне

Падпіска на вершы Л.Геніюш

Каложа 360°

Навіны Гродзенскай епархіі

Уваход

Д/ф "Каложа" (2007 г.)