Выстава абразоў у жанры залатнога шыцця пройдзе ў Каложскім прыхозе

У гонар 1000-годдзя пакутніцкага подзвігу заступнікаў Каложы святых страстацерпцаў дабраверных князёў Барыса і Глеба ў царкоўна-прыходскім комплексе Свята-Барыса-Глебскага прыхода з 12-га мая да 6-га жніўня будзе праходзіць выстава абразоў беларускай мастачкі ў жанры тварнага і залатнога шыцця Галіны Пятроўны Курносавай. Тэхналогія, па якой створаны экспанаты, з'яўляецца старажытнай і ўнікальнай.
Запрашаем наведаць экспазіцыю ў любы дзень з 10:00 да 17:00 па адрасе вул.Каложа, 10.