27 мая - свята ў гонар цудатворнай Каложскай іконы Божае Маці


Сёння заззяла Найбеззаганнейшай Дзевы свята ў гонар цудатворнай Каложскай іконы, што ў межах слаўнага места Гарадзенскага была яўлена і здаўна цуды і міласці незлічоныя тут вытачае ўсім, хто прыходзіць пад Яе ўладарнае покрыва.