6 жніўня - дзень памяці святых страстацерпцаў дабраверных князёў Барыса і Глеба

6 жніўня - дзень памяці святых страстацерпцаў дабраверных князёў Барыса і Глеба, у святым Хрышчэні Рамана і Давіда. 1000 год таму назад яны ахвяравалі сваім жыццём, аддаўшы яго ў імя Хрыстовай любові.

Са святам!

Святыя Барыс і Глеб на конях. Абраз XIV стСвятыя Барыс і Глеб на конях. Абраз XIV ст

Святыя страстацерпцы Барысе і Глебе, маліце Бога за нас!

Трапар мчч. Барысу і Глебу, глас 4

Як пладавітага вінаграду, вы — парасткі дабрадзейнасцяў,/ Нябесны дождж Хрыстоў прынялі,/ вытачаючы Айчыне сваёй струмень Праваслаўя, / Барыс слаўны з адважным Глебам;/ разам вы маліцеся Госпаду захаваць горад і людзей,/ і паспрыяць у змаганні супраць ворагаў, // і падаць душам нашым вялікую міласць.

Кандак мчч. Барысу і Глебу, глас 3

Заззяла сёння слаўная памяць ваша, / высакародныя страстацерпцы Хрыстовы Раман і Давід,/ склікаючы нас да ўсхвалення Хрыста Бога нашага./ Таму, звяртаючыся да ракі з мошчамі вашымі,/ ацалення дар прымаем па малітвах вашых, святыя, // бо вы — бажэственныя ўрачы.