Запрашаем на Каложскія Біблейскія чытанні!

Запрашаем на Каложскія Біблейскія чытанні!Запрашаем на Каложскія Біблейскія чытанні!У Свята-Барыса-Глебскім прыходзе працягваецца традыцыя Каложскіх Біблейскіх чытанняў - сустрэч дзеля сумеснага чытання Святога Пісання і разважання над сэнсам прачытаных тэкстаў. Удзел у чытаннях могуць браць усе жадаючыя. Сустрэчы будуць адбывацца па аўторках у царкоўна-прыходскім комплексе, які знаходзіцца у Каложскім парку па адрасе: вул.Каложа, 10. Чытанні будуць пачынацца вячэрнім богаслужэннем - малым павячэр'ем - у дамовым храме у гонар Прасвятой Багародзіцы Каложскай а палове на сёмую (18:30). Святары прыхода дапамогуць разабрацца з цяжкімі пытаннямі ў тэксце, а дзеля лепшага адчування і разумення магчымых сэнсавых адценняў кожнага слова, пэўны ўрывак з Бібліі будзе прачытваецца на некалькіх мовах - царкоўна-славянскай, беларускай, рускай.

Каложскія чытанні будуць доўжыцца да чэрвеня і за гэты час плануецца цалкам ахапіць гэтым разам Евангелле паводле Лукі, якое складаецца з 24 раздзелаў. На кожнай сустрэчы мы паспрабуем разглядаць па адным раздзеле з Евангелля.

Шчыра запрашаем як ужо сталых, так і новых удзельнікаў на Каложскія Біблейскія чытанні кожны аўторак. 22-га верасня мы сустрэнемся, каб пачаць вывучэнне Евангелля паводле Лукі з першага раздзела.