У Каложскім прыходзе адбылося гашэнне маркі з выявай Каложы

Паштовая марка "З Нараджэннем Хрыстовым!"Паштовая марка "З Нараджэннем Хрыстовым!"10 снежня 2015 года у Каложскім прыходзе адбылося ўрачыстае гашэнне маркі "З Нараджэннем Хрыстовым!" з выявай заснежанай старажытнай Свята-Барыса-Глебскай царквы. Сярод высокіх гасцей, якім было даручана права пагасіць паштовую марку, быў архіепіскап Гродзенскі і Ваўкавыскі Арцемій. Уладыка ў сваім вітальным слове распавёў, што раней займаўся збіраннем марак рэлігійнага зместу. У той час, калі царква была пад пільным вокам дзяржавы, калекцыянаванне паштовых знакаў з жывапісам знакамітых еўрапейскіх мастакоў на біблейскую тэму стварала магчымасць для яго першай пропаведзі, бо, калі да яго прыходзілі аднакласнікі, ён распавядаў ім пра сюжэты, выяўленыя на малюнках.

Марка была выпушчана 3 лістапада 2015 года Міністэрствам сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь. Мастак Таццяна Дольская, дызайн Алены Мядзведзь.

СМІ пра падзею: