Паніхіда па Уладзіміры Мулявіне

Магіла Уладзіміра МулявінаМагіла Уладзіміра МулявінаУ аўторак 12 студзеня а 10:00 у Свята-Барыса-Глебскай Каложскай царкве адбудзецца паніхіда па Уладзіміры Мулявіне.

Знакаміты пясняр Беларусі, якому споўнілася б у гэты дзень 75 год, у 90-я гады ХХ-га стагоддзя, калі ў Каложы адраджалася літургічнае жыццё, ахвяраваў сродкі на драўляны разны іканастас, які і знаходзіцца ў царкве па сённяшні дзень.