Паломніцкая паездка ў Свята-Елісееўскі мужчынскі манастыр

Калажане з ігуменам манастыра айцом ЯўсевіемКалажане з ігуменам манастыра айцом Яўсевіем7-8 сакавіка 2017 года прыхаджане  Свята-Барыса-Глебскага храма і братчыкі Каложскага брацтва ў суправаджэнні настаяцеля протаіерэя Аляксандра Балоннікава здзейснілі паломніцкую паездку на Наваградчыну ў мужчынскі  манастыр святога прападобнага Елісея Лаўрышаўскага.

Лаўрышаўская абіцель з'яўляецца адным з найстаражытнейшых праваслаўных манастыроў на тэрыторыі Беларусі. Яе заснаванне датуецца другой паловай ХІІІ стагоддзя.

Пачатак манаскаму жыццю ў абіцелі паклаў пустэльнік - прападобны Елісей. Да нашага часу абіцель перажыла перыяды росквіту і заняпаду, поўнае руйнаванне, пераход да ўніятаў, вяртанне праваслаўным.

Сёння манастыр аднаўляецца. Дзякуючы багатай гісторыі і цудоўнай благадатнай атмасферы, якая пануе на тэрыторыі абіцелі, гэтае месца сярод людзей пачало звацца Валаамам Белай Русі.

Таксама калажане наведалі Успенскі храм у вёсцы Лаўрышава, які захаваўся нязменным з XVIII стагоддзя. Летась царква адкрыла адну са сваіх таямніц - археолагі знайшлі пад падлогай храма крыпту з парэшткамі трох чалавек. Пасля дэталёвага аналізу, парэшткі аднаго з іх, якія належаць састарэламу мужчыне, былі з вялікай верагоднасцю прызнаны мошчамі святога Елісея. Але для канчатковага рашэння, святыня павінна сама явіць сябе свету ў выглядзе цудаў, якія ад іх могуць адбыцца. Зараз парэшткі захоўваюцца ў купелі манастыра.

Па дарозе дадому паломнікі наведалі святую крыніцу Мотча пад Навагрудкам.


Дадаць каментарый


Ахоўны код
Абнавіць

Расклад богаслужэнняў

Мінулы месяц Красавік 2017 Наступны месяц
Пн Ат Ср Чц Пт Сб Нд
week 13 1 2
week 14 3 4 5 6 7 8 9
week 15 10 11 12 13 14 15 16
week 16 17 18 19 20 21 22 23
week 17 24 25 26 27 28 29 30
Увайсці

Аўтарызацыя

Імя карыстальніка *
Пароль *
Запомніць мяне

Падпіска на вершы Л.Геніюш

Каложа 360°

Навіны Гродзенскай епархіі

Уваход

Д/ф "Каложа" (2007 г.)