Святыя Барысе и Глебе, маліце Бога за нас!

Як пладавітага вінаграду, вы — парасткі дабрадзейнасцяў, Нябесны дождж Хрыстоў прынялі, вытачаючы Айчыне сваёй струмень Праваслаўя, Барыс слаўны з адважным Глебам; разам вы маліцеся Госпаду захаваць горад і людзей, і паспрыяць у змаганні супраць ворагаў, і падаць душам нашым вялікую міласць.

Заззяла сёння слаўная памяць ваша, высакародныя страстацерпцы Хрыстовы Раман і Давід, склікаючы нас да ўсхвалення Хрыста Бога нашага. Таму, звяртаючыся да ракі з мошчамі вашымі, ацалення дар прымаем па малітвах вашых, святыя, бо вы — бажэственныя ўрачы.