Запрашаем на Каложскія біблейскія чытанні!

Дарагія сябры! Пачаўся новы навучальны год і ў нашым прыходзе аднаўляюцца сустрэчы для сумеснага вывучэння Святога Пісання - Каложскія біблейскія чытанні.

За мінулыя гады мы чыталі і абмяркоўвалі тэксты трох сінаптычных Евангелляў - паводле Матфея, Марка і Лукі. Настаў час пазнаёміцца з апошнім, якое напісаў святы апостал Іаан.

Сябры, прапануем вам перад тым, як прыходзіць на чытанні, азнаёміцца з тым раздзелам, які плануецца разглядаць на сустрэчы, і, па магчымасці, з тлумачэннямі прачытанага, каб нашыя сустрэчы праходзілі з большай цікавасцю і эфектыўнасцю.

Запрашаем усіх жадаючых на Каложскія біблейскія чытанні ў бліжэйшы аўторак 3 кастрычніка 2017 года а 18:30 у прыходскі комплекс (вул.Каложа,10). Перад чытаннямі адбудзецца малое павячэр'е.

Нас чакае 1-шы раздзел Евангелля паводле Іаана.


Расклад богаслужэнняў

Увайсці

Аўтарызацыя

Імя карыстальніка *
Пароль *
Запомніць мяне

Падпіска на вершы Л.Геніюш

Каложа 360°

Навіны Гродзенскай епархіі

Уваход

Д/ф "Каложа" (2007 г.)