У суботу адышоў да Госпада наш брат у Хрысце калажанін званар Андрэй. Ад гэтага часу біццё званоў у нашай царкве будзе нагадваць нам аб ім і заклікаць да малітвы аб спачыне ягонай душы!
У панядзелак 11 чэрвеня а 11:00 у Свята-Барыса-Глебскім прыходзе адбудзецца адпяванне раба Божага Андрэя.