Прэм'ер-міністр наведаў Каложскую царкву

У першую нядзелю ліпеня найстарыжытнейшы храм Гродзенскай епархіі - Свята-Барыса-Глебскую царкву наведаў Прэм'ер-міністр Рэспублікі Беларусь Андрэй Уладзіміравіч Кабякоў з жонкай.

Высокага госця, які прыбыў у Каложу ў суправаджэнні старшыні Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта Уладзіміра Васільевіча Краўцова і старшыні Гродзенскага гарадскога выканаўчага камітэат Мечыслава Браніслававіча Гоя, сустракаў упраўляючы Гродзенскай епархіяй Рускай Праваслаўнай Царквы Высокапраасвяшчэннейшы архіепіскап Арцемій.

Падчас экскурсіі для членаў дэлегацыі адбылося знаёмства са шматвяковай гісторыяй храма і былі агледжаныя праведзеныя работы па рамонту драўляных канструкцый храма.

//orthos.org