Літургія пад адкрытым небам адбылася ля Каложскай царквы

У нядзелю 9 верасня, ў дзень памяці святога праведнага Іаана Кармянскага, старажытная Каложа сабрала прыхаджан на нядзельную службу да сваіх муроў. Бажэственная літургія прайшла пад адкрытым небам. На сённяшні дзень Свята-Барыса-Глебская (Каложская) царква зачынена для богаслужэнняў з прычыны пачатку чарговага этапу рамонтных работ - замены падлогі ў алтары і столі. Але без малітвы і літургічнага жыцця Каложа не застанецца.