Шляхі захавання старажытнай Каложскай царквы абмяркуюць вучоныя розных краін

Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «Свята-Барыса-Глебская Каложская царква (ХІІ ст.): пошукі шляхоў захавання»Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «Свята-Барыса-Глебская Каложская царква (ХІІ ст.): пошукі шляхоў захавання»

 

Па благаславенні Высокапраасвяшчэннейшага Архіяпіскапа Гродзенскага і Ваўкавыскага АРЦЕМІЯ прыходская грамада Свята-Барыса-Глебскай Каложскай царквы аб’яўляе аб правядзенні 19 чэрвеня 2015 года Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі «Свята-Барыса-Глебская Каложская царква (ХІІ ст.): пошукі шляхоў захавання».


Падчас працы Канферэнцыі плануецца прааналізаваць заключэнні праведзеных экспертыз стану драўляных канструкцый згубленай сцяны і перакрыццяў храма, геарадарных і геадэзічных даследаванняў грунта, падпорнай сцяны і ўмацаванняў берагавой лініі, дадзеныя археалагічных раскопак, звярнуцца да міжнароднага досведу захавання помнікаў архітэктуры падобнага кшталту.

Удзельнікі канферэнцыі, сярод якіх высокакваліфікаваныя навукоўцы Польшчы, Украіны, Расіі і Беларусі, паспрабуюць даць адказы на хвалюючыя грамадства пытанні пра захаванне ўнікальнага храма-помніка.

Падчас канферэнцыі ў Каложскім храме будуць выстаўляцца экспанаты з фондаў Гродзенскага гісторыка-археалагічнага музея і музея гісторыі рэлігіі Гродна, сярод якіх знаходкі археалагічных раскопак на Каложскім плато, выданні ІІ пал. ХІХ-ХХ стагоддзяў, прысвечаныя гісторыі Каложы, фотаздымкі царквы і яе інтэр'ераў мінулага стагоддзя. Выстава пад назвай "Каложа: позірк у мінулае" будзе цягнуцца толькі адзін дзень - 19 чэрвеня.

ПРАГРАМА КАНФЕРЭНЦЫІ

  • 09:00-10:00- рэгістрацыя ўдзельнікаў, сняданне для іншагародніх
  • 10:00-11:00 - малебен і аглядная экскурсія ў старажытнай Каложы
  • 11:00-13:00- адкрыццё канферэнцыі, плянарнае паседжанне
  • 13:00-13:30- абед
  • 13:30-15:30- працоўнае паседжанне
  • 15:30-16:00- кава-паўза
  • 16:00-16:30- падвядзенне вынікаў
  • 16:30-17:00- прэс-канферэнцыя для акрэдытаваных у Рэспубліцы Беларусь журналістаў